28 лістапада абраны прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн паслізнуўся, калі гуляў са сваім сабакам Мейджарам. Тэлеканал CNN праінфармаваў, што ён пашкодзіў правую шчыкалатку.
Спецыялісты выявілі ў 78-гадовага Байдэна расколіны ў двух костках у ступні, яму, верагодна, спатрэбіцца насіць галёнкаступнёвы артэз на працягу некалькіх тыдняў.
Супернік на прэзідэнцкіх выбарах Дональд Трамп перадаў Байдэну пажаданні хутчэйшага выздараўлення.