prdg.me

Беларуская паэтка Таня Скарынкіна стала лаўрэатам прэміі Андрэя Белага ў намінацыі «Паэзія». Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў сябра журы Дзмітрый Кузьмін.

Скарынкіна атрымала прэмію за сваю кнігу «І ўсе пакідалі нажы», якая выйшла ў 2020-м у маскоўскім выдавецтве «Кніжны агляд».

Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў Смаргоні. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працавала паштальёнам, журналістам, мастаком-ілюстратарам.

Аўтар кніг «Кніга для чытання па-за памяшканнямі і ў памяшканнях» (2013) і «Партугальскія трохрадкоўі» (2014) — Скарынкіна некаторы час жыла ў гэтай краіне. У 2018-м кніга яе эсэ «Шмат Чэслава Мілаша і трошкі Элвіса Прэслі» выйшла ў Лондане ў перакладзе на англійскую. Зараз жыве ў Смаргоні.