Аляксандр Мілінкевіч накіраваў рэзкі ліст галоўнаму рэдактару «Народнай волі» Іосіфу Сярэдзічу.
Лідэр Руху за Свабоду патрабуе надрукаваць абвяржэнне і даць магчымасць выказаць на старонках «Народнай волі» сваю пазіцыю.
А.Мілінкевіч лічыць, што матэрыял «Отбеливатель «М.», пададзены ў нумары №75‑76 «Народнай волі», мае яўна паклёпніцкі, «заказны» характар.
Лідэр Руху за Свабоду патрабуе, каб рэдакцыя «НВ» прадставіла доказы альбо змясціла абвяржэнне і прабачэнні. Ён таксама просіць змясціць у наступным нумары газеты ліст да галоўнага рэдактара і сапраўдную пазіцыю палітыка, выкладзеную ў звароце да дэмакратычных актывістаў.