На 30 лістапада ў Беларусі зарэгістравалі 136 647 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1158 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Выздаравеў 114 341 чалавек, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго правялі 3 269 576 тэстаў.

Такім чынам, за апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1639 выпадкаў каранавіруса, правялі 16 428 тэстаў. Ачунялі 966 чалавек, памерлі сямёра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?