Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падаў заяву ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Яны патрабуюць завесці крымінальныя справы па шасці фактах прымянення гвалту, спецсродкаў і зброі 29 лістапада на Маршы суседзяў.
«У вышэйапісаных выпадках прымяненне сілы і спецыяльных сродкаў не мела якой-небудзь законнай мэты і не ўжывалася для затрымання або спынення правапарушэння, бо ў той момант людзі не парушалі якую-небудзь норму заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а рэалізоўвалі права на мірныя сходы, дзеянням супрацоўнікаў органаў унутраных не супраціўляліся», — гаворыцца ў заяве.