belarus.by
Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Лукашэнкі у 2021 годзе адменены.
Прычына — неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, паведамляе Прэзідэнцкі спартыўны клуб.
«Улічваючы ўзрост удзельнікаў Каляднага турніру, немагчымасць правядзення трэніровачных збораў каманд у большасці краін-удзельніц і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па зніжэнні рызык распаўсюджвання вірусных інфекцый, было прынята рашэнне аб яго адмене», — удакладняе Федэрацыя хакея.
Турнір праводзіўся ў Мінску штогод з 2005 года ў самым пачатку студзеня. То-бок 16 разоў. 13 разоў перамагала каманда Лукашэнкі.