Фота Волі Афіцэравай

Пераразлік пенсій будзе праведзены больш як 2,4 млн пенсіянераў. Асноўныя памеры працоўных пенсій павышаюцца на 6%, піша БелТА.

Да асноўнай пенсіі выплачваюцца даплаты, надбаўкі, павышэнні. У іх ліку даплата непрацуючым грамадзянам, людзям ва ўзросце 75-79 гадоў (48,4 рублёў), 80 гадоў і старэйшым (64,53 рублёў).

Акрамя таго, прадугледжана надбаўка на догляд інвалідаў I групы (64,53 руб) і асоб, старэйшым за 80 гадоў (32,27), а таксама павышэнне інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян (ад 25,81 да 322,65 рубля).

Пераразлік гэтых выплат ажыццяўляецца аўтаматычна пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як правіла, кожны квартал (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада).