У Шаркоўшчыне 20 траўня пракуратура распачала крымінальную справу супраць дзевяцікласніка. Хлапца абвінавачваюць у тым, што той абрабаваў кватэру выхавальніка дзіцячага садка.

З кватэры знік залаты ланцужок і дзве манеты «Царскай Расіі» агульным коштам 1,4 млн. рублёў.

Крадзеж быў здзейснены ў прамежку з 6 па 13 сакавіка, але гаспадары заўважылі прапажу толькі ў траўні. Адпаведную заяву ў РАУС яны напісалі толькі 18 траўня. Міліцыі ўжо праз некалькі дзён удалося раскрыць злачынства. Выкрадзенае ў дзевяцікласніка канфіскаванае.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0