Сёлета Каляды пройдуць з Маляванычам, паведамляе «Белсат».

Цягам усяго снежня чараўнік Аляксандр Ждановіч, вядомы ўсім як Маляваныч, будзе штовечар адкрываць навагодні каляндар ваконца за ваконцам і чытаць казкі на беларускай мове з розных часоў і розных краінаў свету.

Паглядзець і паслухаць казкі можна з 1 снежня, штовечар у 19.30 (па беларускім часе) на каналах фонду Салідарнасці Беларускай Культуры ў Facebook і Youtube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0