22.05.2009 / 11:01

Лёс помніка Леніну ў Мінску і любанскай сінагогі

21 траўня ў Прэс‑цэнтры Дома прэсы адбыўся «круглы стол» па тэме: «Спадчына Беларусі: меры па захаванні помнікаў гісторыі і культуры». Наталля Хвір, загадчыца секатарам аховы гісторыка‑культурнай спадчыны Міністэрства культуры, адзначыла на ім: «Інфармацыі пра ўключэнне помніка Леніну ў спіс гісторыка‑культурнай спадчыны UNESCO у Міністэртсва культуры не паступала. Гэта нават немагчыма з той прычыны, што ўжо вызначаны пералік такіх аб’ектаў. Прыязджалі міжнародныя эксперты. У нас ёсць спіс аб’ектаў, на якія аблвыканкамы будуць рыхтаваць дакументы. Што тычыцца горада Мінска, то гэта цэнтральная частка праспекта Незалежнасці».

Было зададзена і пытанне пра Любанскую сінагогу, якую знеслі, а на яе месцы паўстане гандлёвы цэнтр.
«Сінагога ў Любані не ўваходзіла ў дзяржаўны спіс гісторыка‑культурнай спадчыны. Не была ўключана і ў мясцовыя спісы. Рашэнне адносна будынка прымалі мясцовыя ўлады. Гэты аб’ект пад аховай дзяржавы не знаходзіўся», — сказала Наталля Хвір.

Начальнік аддзелу сектару аховы устаноў культуры і мастацтва ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Валянціна Макарава патлумачыла гэта тым, што «у 1950‑60‑х гадах гэты аб’ект быў цалкам перабудаваны. Ён не ўяўляў гістарычную каштоўнасць. Мы ведаем, што існуе такое месца, што існавала сінагога, пра гэта распавядаецца ў турыстычных маршрутах, якія праводзяцца Любанскім музеем народнай славы. На жаль, як аб’ект архітэктуры ён не захаваўся».

Сяргей Макарэвіч

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру