Па арт. 369 КК «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» па матэрыялах праверкі ў Гродзенскай вобласці распачата больш за дваццаць крымінальных спраў, піша lidanews.by.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 46-гадовага токара, жыхара Лідскага раёна, які ў канцы верасня ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» размясціў каментар, які змяшчае абразы ў адрас супрацоўніка Лідскага РАУС. Цяпер чалавеку пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.