У аўторак, 1 снежня, кітайскі касмічны модуль здзейсніў паспяховую пасадку для першага за паўстагоддзя забору ўзораў грунту на Месяцы, паведамляе Reuters.

Кітай запусціў місію Chang'e-5 24 лістапада. Сістэма для разведкі на Месяцы адправілася з Кітая на ракеце. Усе 4 аб'екты спатрэбяцца для спробы сабраць каля 2 кг узору грунту на Месяцы, а менавіта ў раней неразведаных месцах спадарожніка. Гаворка ідзе пра масіўнае плато лавы, што называецца Oceanus Procellarum, або «акіян штормаў».

Відэа пасадкі апублікаваў у сваім Twitter журналіст ВВС Джонатан Амас.

Паведамляецца, што ўзоры пачнуць адбіраць на працягу двух дзён. Пасля завяршэння місіі Chang'e-5 вернецца да кітайскага рэгіёна Унутраная Манголія. Чакаецца, што вяртанне адбудзецца да канца месяца.

У выпадку, калі місія завершыцца паводле плана, Кітай стане трэцяй у свеце краінай, якая ажыццявіла тэставы забор з паверхні Месяца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?