Дыпламаты пасольстваў Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі перададуць гуманітарны груз — сродкі індывідуальнай аховы ад каранавіруснай інфекцыі —фінансаваны міжнародным Вышаградскім фондам, прадстаўнікам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас для неадкладнай перадачы ў бальніцы ў раёнах Чэрвень і Беразіно.

У красавіку 2020 года міністры замежных спраў Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі ўзгаднілі фінансавую падтрымку з запасаў Міжнароднага Вышаградскага фонду для краін Усходняга партнёрства ЕС у барацьбе з COVID-19. Была створана праграма V4 East Solidarity і ў якасці партнёра ў Беларусі была абраная рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас».

З дапамогай спецыялістаў таварыства Карытас быў складзены спіс самых неабходных сродкаў індывідуальнай аховы. Такім чынам, былі распаўсюджаны тысячы аднаразовых медыцынскіх масак, рэспіратараў другога і трэцяга класа, аднаразовых і шматразовых камбінезонаў, халатаў, шапак, бахілаў, а таксама рэцыркулятары паветра, бактэрыяльныя апрамяняльнікі, тэрмометры, пульсаксіметры і сотні літраў сродку для дэзінфекцыі рук і паверхняў.

У рамках праекта рэалізуецца таксама дапамога для прыватных асоб, якім прадастаўляецца набор бытавой хіміі і сродкаў індывідуальнай аховы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0