
Дзмітрый Белякоў, скрыншот СТБ
Улады адмовіліся рэгістраваць прарасійскую арганізацыю «Адзіная айчына» («Единое отечество»).
«Яны папросту душаць патрыётаў, пазбаўляючы іх магчымасці законным шляхам бараніць свае інтарэсы. Гэта адбываецца насуперак указанням кіраўніка дзяржавы і яго каманды — аб актывізацыі партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасці, пошуку дыялогу. Чыноўнікі проста сякуць на корані добрыя пачынанні грамадзян, адмаўляючы ў рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў патрыятычнага толку. Вы скажаце чаму — адказ просты, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, яны будуць усімі сіламі перашкаджаць фарміраванню новых сіл, тых, хто не трывае таго вэрхалу, што дзеецца вакол», — абураецца ў фэйсбуку актывіст Дзмітрый Белякоў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары