Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада да 2025 года, піша БелТА.
«Для захавання стабільнасці пенсійнага забеспячэння трэба будзе перафарматаваць пенсійную сістэму.
Для гэтага будзе максімальна задзейнічаны механізм прыватных пенсійных зберажэнняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў», — сказаў Галоўчанка.
Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па падтрыманні сярэдняй пенсіі па ўзросце не ніжэй за 40% ад сярэднямесячнай зарплаты па краіне. Паводле слоў прэм'ер-міністра, трэба будзе акцэнтаваць працу з арганізацыямі, у якіх узровень сярэдняй зарплаты складваецца ніжэйшы за сярэднегаліновае значэнне.
Прадугледжваецца пераход на новыя крытэрыі ўстанаўлення мінімальнага заробку: не ніжэй за 30% ад прагнознага значэння сярэдняга па краіне.