Пра выпадак напісала абласная міліцыя.

У міліцыю звярнуўся 52-гадовы дырэктар гандлёвага прадпрыемства. Ён распавёў, што нейкі чалавек металічным прадметам пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё «Поршэ Каена» 2019 года выпуску. Шкода склала больш як 15,5 тысячы рублёў.

Міліцыя знайшла падазраванага. Гэта 54-гадовы жыхар вёскі Новая Палата. Заведзена крымінальная справа.