Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ўступіць у сілу пасля яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Праезд вырасце на 10 капеек і будзе каштаваць 75 капеек у наземным транспарце, у метро — 80 капеек, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінгарвыканама.

Талончык ў кіроўцы будзе каштаваць 80 капеек, у аўтобусах-экспрэс — адпаведна 90 і 95 капеек адпаведна.

На 15% падаражэюць праязныя, а тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на 1 капейку за 1 км.

Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска даражэў у снежні мінулага года. Тады цана адной паездкі ўзрасла на 5 капеек.

За апошнія дні праезд падаражэў у большасці рэгіёнаў.