Ігар Марзалюк. Фота Надзеі Бужан

Ігар Марзалюк. Фота Надзеі Бужан

Пытанне аб скарачэнні дэкрэтнага адпачынку пакуль у стадыі абмеркавання, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сёння там адказваў на пытанні аб праграме дзейнасці ўрада да 2025 года, піша БелТА.

Пытанне аб дэкрэтным адпачынку падняў дэпутат Ігар Марзалюк ад імя сваіх выбаршчыц.

«Яны вельмі занепакоеныя агучаным момантам аб адмене трохгадовага дэкрэтнага адпачынку. Яны просяць усіх зацікаўленых не хвалявацца аб іх кар'ерным росце, яны хочуць нараджаць і выхоўваць сваіх дзяцей да трох гадоў дома», — сказаў дэпутат.

«Пытанне аб скарачэнні альбо нейкіх іншых мадыфікацыях дэкрэтнага адпачынку пакуль у стадыі абмеркавання, выпрацоўкі набораў опцый. Любое рашэнне будзе прымацца, вядома ж, пасля яго ўсебаковага вывучэння і абмеркавання, у першую чаргу з дэпутацкім корпусам», — адказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што ў Беларусі адзін з самых вялікіх набораў ільгот пры нараджэнні дзяцей. Адзін з варыянтаў мадыфікацыі — пакінуць трохгадовы дэкрэтны адпачынак, але аплачваць толькі два гады. Ён не выключыў, што льгота па трохгадовым дэкрэтным адпачынку будзе заменена нейкай іншай.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч пацвердзіла, што пытанне аб скарачэнні дэкрэтнага адпачынку будзе шырока абмяркоўвацца ў рэгіёнах на дыялогавых пляцоўках у снежні-студзені. Першая сустрэча па гэтым пытанні плануецца 11 снежня ў Смалявічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0