Народны артыст Расіі Барыс Плотнікаў памёр ва ўзросце 71 года ад каранавіруса.
Барыс Плотнікаў нарадзіўся 2 красавіка 1949 года ў Свярдлоўскай вобласці. Ён быў акцёрам тэатра і кіно. Сярод роляў у кіно — Сотнікаў ва «Узыходжанні» Ларысы Шэпіцька па аповесці Васіля Быкава. Прычым гэта быў яго ці не дэбютны фільм.
Цікава, што агучваў Сотнікава не ён сам, а вядомы акцёр Аляксандр Дзям'яненка.
Выканаў ён галоўную ролю «У дзікім паляванні караля Стаха» Уладзіміра Рубінчыка.
Запомніўся Плотнікаў таксама па ролі доктара Барменталя ў «Сабачым сэрцы».
Барыс Плотнікаў ва «Узыходжанні»
Званне народнага артыста Расіі Плотнікаў атрымаў у 1998 годзе. Ён працаваў у Маскоўскім тэатры сатыры, тэатры Расійскай арміі і МХТ імя Чэхава.