22.05.2009 / 12:39

Сёння — Мікола Вясновы 1

Ад Мiколы заставалася 12 халодных ранiшнiкаў.

Ад Мiколы заставалася 12 халодных ранiшнiкаў.

Веснавы Мiкола надвор’е становiць.

Паўсюдна ў гэты дзень, каб пазбегнуць бедаў i нястачаў на працягу года, трэба было наладзiць святочны абед у гонар Мiкалая i накармiць бедных, юродзiвых, бадзяг.

«Як не накормiш у Мiколiн дзень галоднага, дык сам увесь год галодны будзеш».

Потым стол накрывалi для сям’i. Лiчылася, што ў гэты дзень садзiцца за стол трэба не менш за чатыры разы.

З гэтага дня паўсюдна распачынаўся пасеў яравых. Лiчылася, што маразоў, якiя могуць нашкодзiць пасевам, больш не будзе.

Да гэтага дня неабходна было пасадзiць бульбу, пасеяць лён, гарох, проса.

На Мiколавым тыднi паўсюдна пачынаюць саджаць агуркi: «Калi надвор’е спрыяе, то ў добрай гаспадынi на Купалле будуць свежыя агуркi».

Мiкола вясновы — свята конюхаў. Паўсюдна ён лiчыўся ахоўнiкам коней, таму ў гэты дзень абавязкова служылi набажэнства, каб святы Мiкола захаваў коней ад ваўкоў, мядзведзяў, рабаўнiкоў i дрэнных людзей, дараваў здароўе. На святога Мiколу пастухi абыходзiлi хаты, i ў кожнай iх чакаў пачастунак.

На Мiколу выганялi коней на поле, на начны падножны корм: «Мiкола вясновы коней накормiць, Мiкола восеньскi на двор загонiць».

Звычайна ў гэты дзень пачыналi стрыгчы авечак. Хто спознiцца нават на дзень, можа застацца без поўсцi, таму што ў гэты час авечкi пачынаюць лiняць. Авечка магла пайсцi на поле з поўсцю, а вярнуцца без яе.

У народзе iснавала строгая забарона купацца да вясновага Мiколы.

Сярод маракоў iснавала правiла падчас буры выносiць цудатворны абраз Мiколы на палубу i малiцца аб выратаваннi.

Халастыя юнакi ўсю ноч на Мiколу павiнны былi правесцi за гульнямi.

Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда

0
Mikola / Адказаць
22.05.2009 / 16:57
Eh jak shkada shto ja nie zhyvu u taoj chas kali geta bylo normaj zhyccia. TAdy, kali geta rabilasia i uzgadvalasia z samaga pachatku tvajgo zhyccia. Gliazdish na sionniashniaje zhyccio, i navat nie mozhash ujavic jak shmat my zgubili. Jak hutka adraklisia ad svajgo, rodnaga. a kalib viedali, mo nie zadavalib siabie pytanni kshtaltu. Hto pravy a hto nie? Ja sam belarus jaki uzho dougi chas zhyvie za mianiazhoj. I navat na chuzhynie namagajusia utrymac getaja krohi belaruskaj talerantnasci u svajoj dushy.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру