БелТА

Аляксандр Лукашэнка на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, што прайшла ў анлайн-фармаце, заявіў, што ў НАТА ствараецца ваенная групоўка для захопу заходніх беларускіх земляў, і заклікаў дзяржавы аб'яднаць намаганні для супрацьстаяння ціску і ўмяшанню звонку.

«Гэта абсалютна дакладна стала нам вядома, справа ў стварэнні ваеннай групоўкі НАТА для захопу гэтых [заходніх беларускіх] зямель. Скажыце, як на гэта можна рэагаваць?» — заявіў Лукашэнка.

«Гэта ніякія не каляровыя рэвалюцыі, гэта звычайны мяцеж. Рэвалюцыі — гэта калі ёсць аснова для рэвалюцыі, калі нізы не хочуць і вярхі не могуць і гэтак далей і калі ёсць рэвалюцыянеры. Ніякіх рэвалюцыянераў ні ў нас, ні ў вас сёння няма. І калі з імі пачынаеш размаўляць на іх мове, яны хутка ператвараюцца з нібыта рэвалюцыянераў у беглых палітычных».

«Падзеі ў Беларусі — гэта трамплін у Расійскую Федэрацыю. Таму нам трэба працаваць супраць гэтага цяпер. Нам трэба быць супраць гэтага адзінымі».