Самая скандальная гісторыя апошніх дзён у расійскім інтэрнэце — смерць 26-гадовай дзяўчыны ў стрыме відэаблогера Reeflay.

Дзікая і пакуль не да канца зразумелая гісторыя адбылася ў доме ў Падмаскоўі. У жывым эфіры блогер Стас Рашэтнікаў (Reeflay) і яго сябар ужывалі алкаголь і за грошы гледачоў здзекаваліся з Валянціны — так клікалі яго знаёмую дзяўчыну, якая прыехала ў Маскву з Краснадара і працавала прастытуткай.

У адзін з момантаў хлопец пырснуў ёй у твар з пярцовага балончыка, з-за чаго дзяўчына стала крычаць і задыхацца, а затым выпаўзла на балкон падыхаць. Валянціна перыядычна прасілася ў пакой, але яе не слухалі. А калі ў яе здарылася дыярэя, блогер, раззлаваўшыся, выгнаў яе на мароз.

Праз нейкі час блогер зацягнуў непрытомную дзяўчыну ў пакой. Хлопец не адразу зразумеў, што яна не дыхае. Ён біў яе па шчоках і паўтараў: «Валь, ты жывая? Заяц, ну ты што?» Урэшце ён выклікаў хуткую, але было ўжо позна. Доктар канстатаваў смерць, неўзабаве гледачы стрыма змаглі ўбачыць і прыезд паліцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?