22.05.2009 / 13:24

Еўрасаюз запрашае Расію ўзяць удзел у праграме «Усходняе партнёрства» 2

Еўрасаюз запрасіў Расію ўзяць удзел у праграме «Усходняе партнёрства». Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на саміце ЕС — Расія ў Хабараўску 22 траўня, перадае агенцтва Франс Прэс.

У сваю чаргу прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што Расія не жадае, каб «Усходняе партнёрства ператварылася ў партнёрства супраць Расіі». «Некаторыя моманты нас насцярожваюць», — зазначыў Мядзведзеў. Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра кіраўніцтва Еўрасаюза, пра «іншыя дзяржавы», якія ўспрымаюць новую палітыку як «сяброўства супраць Расіі».

«Мы паспрабавалі запэўніць прэзідэнта Мядзведзева, што ідэалогія Усходняга партнёрства — дзеля чагосьці пазітыўнага, і што гэтае партнёрства не супраць кагосьці і тым больш не супраць Расіі», — заявіў не прэс‑канферэнцыі паводле вынікаў саміта прэзідэнт Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, Вацлаў Клаус, паведамляе РІА Новости.

БелаПАН

0
Dubak / Адказаць
22.05.2009 / 14:25
Вельмi разумна "абуздали" ад EU , i як зауседы "грамотно сказано" ад Расеi - Президент РФ Медведев в ходе встречи ранее в четверг с российскими и китайскими студентами Тихоокеанского государственного университета заметил, что визит в Хабаровск станет серьезным испытанием для руководителей ЕС, учитывая 10-часовой перелет из Брюсселя и девятичасовую разницу во времени. "Зато они прочувствуют величие России", - сказал глава государства. Он напомнил, что в 2008 году саммит Россия-ЕС прошел в Ханты-Мансийске.
0
Міхаліна - Дубаку / Адказаць
22.05.2009 / 15:24
"Величие России" паводле Мядзведзева акрэсліваецца працягласцю сібірскай пустэчы? :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру