Аварыя здарылася 2 снежня на пр. Дзяржынскага ў раёне вул. Голубева, паведамляе ДАІ. Кіроўца BMW рухаўся па праспекце ў напрамку вул. Голубева ў крайняй левай паласе. Калі спыніўся перад машынамі, адчуў удар ззаду. Аказалася, Volkswagen Golf з транзітнымі нумарамі ўрэзаўся ў яго аўто. У выніку ДТЗ пацярпелі два легкавікі.

Кіроўца Volkswagen Golf, што справакаваў аварыю, пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання за п'яную язду ў 2020 годзе. Таксама машына рухалася без дзеючага страхавога пасведчання і на летняй гуме. Мужчына растлумачыў, што машыну купіў дзве гадзіны таму, па дарозе яе занесла.

У выніку на мужчыну склалі пратаколы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?