Усяго патроху

Ад каранавіруса памёр былы прэзідэнт Францыі Жыскар д'Эстэн — заснавальнік ЕС і каханак Эмануэль

Валеры Жыскар д'Эстэну было 94 гады. Яго смерць была выкліканая ўскладненнямі, звязанымі з Covid-19. Палітык памёр у атачэнні сям'і, піша ВВС.

Жыскар д'Эстэн пражыў даўжэй за ўсіх з дваццаці прэзідэнтаў Французскай Рэспублікі — 94 гады. Ён жа правёў больш за ўсіх часу ў адстаўцы — 39 гадоў.

Суайчыннікі называлі яго проста «Экс» і разумелі, пра каго гаворка.

Ён быў апошнім сусветным лідарам-удзельнікам Другой сусветнай вайны і апошнім з дэпутатаў парламентаў шасці еўрапейскіх краін, якія ратыфікавалі ў 1957 годзе Рымскі дагавор, які паклаў пачатак стварэнню ЕС.

Будучы архітэктар «восі Парыж-Бон» з'явіўся на свет 2 лютага 1926 года ў германскім Кобленцы. Бацька будучага прэзідэнта займаў пасаду ў адміністрацыі Рэйнскай вобласці, часова акупаванай Антантай пасля Першай сусветнай вайны.

Маці была дачкой сенатара і даводзілася далёкай сваячніцай Бурбонам. Бацька пасля камандзіроўкі ў Германію працаваў генеральным інспектарам Міністэрства фінансаў.

Калі саюзнікі высадзіліся ў Нармандыі, 18-гадовы юнак неадкладна ўступіў добраахвотнікам у войска дэ Голя, удзельнічаў у вызваленні Парыжа, быў узнагароджаны французскімі і амерыканскімі медалямі.

У 36 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Францыі міністрам фінансаў і займаў гэтую пасаду пры прэзідэнтах дэ Голі і Пампіду. Кажуць, дэ Голь на любое эканамічнае пытанне меў звычай адказваць: «Спытаеце Жыскара, у яго памяць лепшая».

На міністэрскім стале Жыскар д'Эстэн трымаў фатаграфію Джона Кенэдзі. Зразумела, яго пастаянна пыталіся, ці не збіраецца ён таксама стаць прэзідэнтам, і ён вельмі сур'ёзна казаў: «Так».

У 1974 годзе ён дамогся галоўнай мэты свайго жыцця, абышоўшы на выбарах сацыяліста Франсуа Мітэрана менш, чым на адзін працэнт галасоў.

Прэзідэнцтва Жыскар д'Эстэна (1974-1981) адзначылася будаўніцтвам хуткасных чыгунак і атамных электрастанцый, ростам узроўню жыцця і зніжэннем выбарчага ўзросту да 18 гадоў, але больш за ўсё — паглыбленнем еўраатлантычнай інтэграцыі.

У 1975 годзе ён арганізаваў у Рамбуйе пад Парыжам першую сустрэчу лідараў сямі вядучых індустрыяльных дэмакратый (G7).

Адначасова ён працягваў падтрымліваць асаблівыя адносіны з СССР, якія дасталіся яму ад дэ Голя і Пампіду. З усіх лідараў Захаду ў яго быў самы даверны кантакт з Леанідам Брэжневым, які нават абмяркоўваў з ім сваё здароўе.

Яшчэ больш цесна ён зблізіўся з камуністычным лідарам Польшчы Эдвардам Герэкам, які правёў дзяцінства ў Францыі і Бельгіі з бацькам-шахцёрам і свабодна валодаў французскай.

У 1981 годзе мала хто сумняваўся, што Жыскар д'Эстэн, якому было ўсяго 55, пераабярэцца на другі сямігадовы тэрмін, але ён прайграў свайму вечнаму канкурэнту Мітэрану. 

Супраць Жыскар д'Эстэна працаваў арыстакратызм, схаваць які не маглі змена касцюма на швэдар і ігра на акардэоне.

У памерлага засталіся два сыны і дзве дачкі. 61-гадовы Луі з'яўляецца мэрам малой радзімы д'Эстэнаў — маленькага гарадка Шамальер у Аверні.

У 1970-я французы абмяркоўвалі рамантычныя адносіны Жыскар д'Эстэна і выканаўцы галоўнай ролі ў знакамітым фільме «Эмануэль» Сільвіі Крыстэль, з якіх яны сакрэту не рабілі.

Пры Пампіду карціна была забароненая да паказу на шырокім экране як занадта сэксуальна адкрытая. Жыскар д'Эстэн, прыйшоўшы да ўлады, рэабілітаваў яе, і яна ўвайшла ў кнігу Гінэса, пратрымаўшыся ў рэпертуары парыжскіх кінатэатраў 11 гадоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10008

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць12

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць