Аўторкавы нумар «Прэсбола» ад 1 снежня (№4415) стаў апошнім пад рэдакцыяй Дзмітрыя Герчыкава. Кантракт з ім скасаваны па пагадненні бакоў, піша выданне.
1 ліпеня Герчыкаў змяніў Сяргея Кайко, стаўшы чацвёртым галоўным рэдактарам у амаль 30-гадовай гісторыі «Прэсбола». Такім чынам, пад кіраўніцтвам Герчыкава выйшлі 43 газетныя нумары.
Новы галоўны рэдактар пакуль не вызначаны.
Пасля выбараў на першай старонцы газеты з'яўляліся матэрыялы з фатаграфіямі пратэсных акцый, а таксама з асуджэннем затрымання баскетбалісткі Алены Леўчанкі.