Фота Надзеі Бужан

У пятніцу, 4 снежня, чакаецца мокры снег і дождж, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, парывісты, месцамі моцны, парывісты. Уначы ад -4 да +1, днём будзе люстэркава: ад -1 да +4, паведамляе БелТА.

У суботу без істотных ападкаў. Цягам сутак ад 0 да +5, ва ўсходніх раёнах — -3…-1 марозу, днём па захадзе — +6..+8.

У нядзелю, 6 снежня, таксама без ападкаў. Ноччу ад -7 па ўсходзе да +5 па захадзе. Днём ад -4 да +3, у паўднёва-заходніх раёнах — +4..+6 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца. Прыйдзе халоднае паветра з Ніжняга Паволжа, дзе ўсталяваліся анамальныя халады. Уначы чакаецца -8…-1 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях — да -10. Днём будзе -6…-1 градусаў. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у сярэдзіне тыдня захаваецца зімовы характар надвор'я.