112.by

Здарэнне адбылося 2 снежня на возеры Сасна каля вёскі Мяжа. Ратавальнікам паступіла паведамленне, што на возеры тонуць мужчыны.

Высветлілася, што за 600 метраў ад берага ў вадзе знаходзіўся мужчына, а вось лодкі і другога рыбака відаць не было. Ратавальнікам разам з мясцовымі жыхарамі ўдалося выратаваць 25-гадовага хлопца. Ён быў дастаўлены ў бальніцу з пераахаладжэннем. Другі мужчына загінуў.

Мужчыны раніцай вырашылі пайсці на рыбалку. Яны выплылі на лёд на драўлянай лодцы, але праз нейкі час яна перакулілася і яны праваліліся пад лёд.