Пяць сталічных прадпрыемстваў сталі пераможцамі конкурсу на найлепшы эскіз навагодняй цацкі для галоўнай ёлкі краіны, паведамляе гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Першае месца ў Мінскага холадакамбіната №2.

Другое месца падзялілі калектывы завода грамадзянскай авіяцыі №407 і электрамеханічнага завода «Агат».

Трэція месцы журы прысудзіла эскізам, прадстаўленым ГУМам і «Беларусбанкам».

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 107 сталічных арганізацый.