Інтэрнэт і СМІ

Tut.by пазбавілі статусу СМІ

У Эканамічным судзе Мінска разгледзелі справу па пазове Мінінфарма супраць Tut.by. Суддзя пастанавіў пазбавіць партал статусу СМІ.

Суд пачаўся з падачы хадайніцтваў, а таксама заявы Марыны Кісялевіч, якая прасіла прызнаць яе трэцяй асобай па справе ў сувязі з тым, што, калі Tut.by страціць статус СМІ, яе інтарэсы на атрыманне дакладнай інфармацыі будуць ушчэмленыя. Судом ёй было адмоўлена.

Інтарэсы Tut.by абаранялі генеральны дырэктар ТАА «ТУТ БАЙ медыя» Людміла Чэкіна і адвакат Сяргей Зікрацкі. Інтарэсы Міністэрства інфармацыі прадстаўляла адвакат і партнёр адвакацкага бюро «Прынцыпіял» Таццяна Шпілеўская.

Абаронца ад Мінінфарма ў якасці прыкладаў нанесенай шкоды дзяржаўным інтарэсам прывяла матэрыялы, па якіх былі вынесеныя папярэджанні, паказаўшы, што, завышаючы памер сум, якія падлягалі выплатам работнікам Камітэта дзяржкантролю, партал масава дэзынфармуе насельніцтва аб парадку размеркавання і расходавання бюджэтных сродкаў. А таксама паказвае, што публікацыя не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі, якая дыскрэдытуе дзейнасць дзяржорганаў у існуючых грамадска-палітычных умовах, наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Абарона Tut.by лічыць, што Мінінфарм дапусціў парушэнне, не паказаўшы, у чым у гэты выпадку заключаецца дзяржаўны інтарэс. Акрамя таго, задавальненне пазову аб пазбаўленні Tut.by статусу СМІ будзе накіравана супраць інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі, спасылаючыся на пастанове Саўміна «Аб канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі», дзе гаворыцца, што ў парадку дасягнення інфармацыйнага суверэнітэту дзяржава забяспечвае развіццё нацыянальных СМІ.

Наступствамі разгляданых парушэнняў, на думку абароны істца, можа быць магчымасць спынення выпуску сеткавага выдання. Гэтай магчымасцю Мінінфарм і скарыстаўся, бо з боку Tut.by, па словах Міністэрства, неаднаразова былі дапушчаныя парушэнні, за якія вынесеныя папярэджанні. Гэта не адаб'ецца на правах грамадзян на атрыманне інфармацыі, бо грамадзяне атрымлівалі яе і да атрымання парталам статусу СМІ.

Абарона Tut.by указвала, што ў матэрыяле аб убачаных парушэннях на выбарчым участку інфармацыя была атрыманая ад назіральніка, што паказана ў артыкуле. Мінінфарм не аспрэчвае факт колькасці выбаршчыкаў, а кажа, што назіральнік не мог валодаць дакладнай інфармацыяй, бо не знаходзіўся ў кабінеце, дзе стаялі скрыні. То-бок Мінінфарм дае ацэнку таго, як атрымлівалася інфармацыя, не ставячы пад сумнеў саму інфармацыю. Публікацыя гэтага матэрыялу не можа парушаць дзяржаўныя інтарэсы. За матэрыял аб прэміях вынесена папярэджанне як за значнае перавышэнне звестак аб памеры прэмій, але пры гэтым ніхто з грамадзян не можа атрымаць інфармацыю аб іх памеры, бо гэта «інфармацыя для службовага карыстання», паказвае адвакат. Так і журналістам пасля не ўдалося даведацца іх памер. У той жа час выплата прэмій прадугледжана заканадаўчымі актамі, і ў матэрыяле не гаворыцца, што яны атрыманы, напрыклад, незаконна, яна не можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам. Па матэрыяле аб кнізе пра Гары Потэра была пададзеная інфармацыя, атрыманая ад адной крыніцы, з наступным унясеннем афіцыйнага каментара, якія аспрэчваюць гэтую інфармацыю.

— Гаворачы пра тры існуючыя папярэджанні, неабходна суадносіць іх з колькасцю матэрыялаў, якія выпускаліся. 4692 матэрыялы былі апублікаваныя за перыяд ад першага да апошняга папярэджання. З іх Міністэрствам інфармацыі было вынесена тры папярэджанні, якія лічацца бясспрэчнымі. Гэта 0,06% матэрыялаў, апублікаваных на партале Tut.by, — заявіў адвакат Сяргей Зікрацкі.

***

З 7 жніўня 2020 года Tut.by атрымаў чатыры папярэджанні па матэрыялах «У сем разоў больш выбаршчыкаў і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактара Tut.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэры» няма заклікаў да звяржэння ўлады».

Пазбаўленне выдання статусу СМІ магчыма пасля двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу аднаго года.

18 верасня Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання Tut.by. З 1 кастрычніка загадам міністра інфармацыі Ігара Луцкага дзеянне гэтага статусу для Tut.by прыпынена да 30 снежня 2020 года.

Пасля абскарджання Tut.by у Вярхоўным судзе вынесеных папярэджанняў адно з іх было прызнана несапраўдным.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць