Белсат

На 14:00 у раёне плошчы Калініна ў Мінску быў прызначаны чарговы збор людзей з інваліднасцю, якія планавалі правесці свой марш. Яны ладзіліся па чацвяргах, піша Еўрарадыё.

Аднак сілавікі загадзя прыехалі на месца збору, каб перашкодзіць удзельнікам нават сабрацца. Хаця людзей прыйшло няшмат, ёсць звесткі пра адзінкавыя затрыманні. 

Пяць чалавек сабраліся каля гадзіннікавага завода «Прамень» — да іх адразу ж пад'ехаў бусік з сілавікамі.

Белсат дадаў, што сёння сабрацца змаглі толькі пяць чалавек. Усіх іх зацягнулі ў бусік — нават вазочнікаў. Потым іх адпусцілі пад умовай, што нават сыходзіць яны будуць не ўсе разам, а па адным, па два чалавекі.