Пасля перамогі рэвалюцыі Годнасці ва Украіне байцы ўкраінскага расфармаванага спецпадраздзялення «Беркут» уцяклі не толькі ў Расію і акупаваныя Крым і частку Данбасу, але і ў Беларусь. «Новы час» падае звесткі пра выяўленых экс-байцоў «Беркута» на службе ў Беларусі.

Яшчэ ў 2017 годзе былі выяўленыя тры ўцекачы-«беркутаўцы» на службе ў беларускай міліцыі: Мікалай Стагарняк, Сяргей Гаўрыляк і Сяргей Панасенка. Усе яны з'яўляліся байцамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Да гэтага пераліку дадаліся імёны Дзмітрыя Анцупава і Анатоля Прымака.

Сяргей Панасенка

32-гадовы Сяргей Панасенка — ураджэнец Мікалаеўскай вобласці Украіны. У лістападзе 2013 года ў складзе мікалаеўскага падраздзялення «Беркута» быў накіраваны ў Кіеў. Пасля перамогі Майдана ўцёк у Беларусь. Тут ён атрымаў грамадзянства і службу ў мінскім АМАПе.

Панасенка апазнаны на супольным фотаздымку, на якім зафіксаваны таксама колішні «беркутавец» і баец мінскага АМАПа Мікалай Стагарняк.

Байцы мікалаеўскага «Беркута» ў месцы сваёй сталай дыслакацыі. Сяргей Панасенка — пазначаны личбай 1, Мікалай Стагарняк — личбай 2. Фота InformNapalm

Байцы мікалаеўскага «Беркута» ў месцы сваёй сталай дыслакацыі. Сяргей Панасенка — пазначаны лічбай 1, Мікалай Стагарняк — лічбай 2. Фота InformNapalm

У 2017 годзе Панасенка сведчыў на адміністратыўным працэсе супраць Змітра Дашкевіча. Ён даводзіў суду, што актывіст нібыта не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўніка міліцыі, у выніку чаго Дашкевіча аштрафавалі на 1150 рублёў. 

Таксама вызначана, што Панасенка непасрэдна ўдзельнічаў у гісторыі з затрыманнем двух братоў, мінчукоў Аляксандра і Віктара Куўшынавых. Абодва асобна адзін ад аднаго 15 ліпеня 2020 года прыбылі да будынку ЦВК, каб падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатаў у выбарчай кампаніі. Браты атрымалі 10 і 11 сутак арышту.

Момант затрымання Аляксандра Куўшынава байцамі АМАПа. Фота Надзеі Бужан. 

Момант затрымання Аляксандра Куўшынава байцамі АМАПа. Фота Надзеі Бужан. 

Сяргей Гаўрыляк

Таксама знойдзенае дадатковае пацвярджэнне пра службу ў мінскім АМАПе яшчэ аднаго колішняга мікалаеўскага «беркутаўца» Сяргея Гаўрыляка.

36-гадовы Сяргей Гаўрыляк таксама нарадзіўся ў Мікалаеўскай вобласці УССР. У складзе «Беркута» быў накіраваны ў Кіеў у лістападзе 2013 года. Пасля перамогі Майдана ўцёк разам з сям’ёю ў Беларусь.

Вядома, што 21 верасня 2017 года Сяргей Гаўрыляк удзельнічаў у затрыманні анархіста Рамана Халілава. Згодна са словамі Халілава, амапаўцы спынілі яго на вуліцы для высвятлення асобы, Раман даў ім свой пашпарт, але яго ўсё роўна затрымалі і даставілі ў РУУС. У выніку на падставе сведчанняў амапаўца Гаўлрыляка яму прысудзяць штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.

Па выдаленых Сяргеем Панасенкам са свайго акаўнта «VK» кантактаў былі выяўленыя новыя імёны байцоў спецпадраздзялення «Беркут», якія са свайго мікалаеўскага «гнязда» пераляцелі не толькі ў Беларусь, але і ў Расію, і на тэрыторыю акупаванага ёй Крыму.

Анатоль Прымак 

Нарадзіўся ў 1990 годзе ў вёсцы Іваніўка Арбузынскага раёна Мікалаеўскай вобласці УССР. У «Беркут» па Мікалаеўскай вобласці трапіў таксама пасля войска. Разам з іншымі таварышамі па службе ўцёк у Беларусь пасля перамогі рэвалюцыі Годнасці. Баец АМАП ГУУС Мінскага гарвыканкама.

У поле зроку Анатоль Прымак трапіў як калега «беркутаўца» Мікалая Стагарняка. Менавіта ў такім статусе апошні пазначыў яго ў спісе кантактаў свайго акаўнта ў «VK». 

Пад нікнэймам акаўнта пададзеная інфармацыя з раздзела «Адукацыя», з якой вынікае, што Анатоль Прымак навучаўся ў Нацыянальнай акадэміі ўнутраных спраў Украіны.

У выніку аналізу акаўнтаў байцоў мікалаеўскага «Беркута» і супастаўлення з выдаленымі Сяргеем Панасенкам кантактамі былі знойдзеныя яшчэ два профілі Анатоля Прымака, адзін з якіх падпісаны псеўданімам «Станислав Семенюк» і на сёння актыўны.

Пасля публікацыі ў 2017 годзе інфармацыі пра выяўленых у Беларусі «беркутаўцаў» гэты акаўнт быў зачышчаны, з яго выдалены персанальны фотаздымак Прымака, шматлікія допісы, а са спісу сяброў — практычна ўсе акаўнты супрацоўнікаў МУС РБ. Аднак папярэднюю версію акаўнта ўдалося адшукаць у кэшы расійскай пошукавай сістэмы «Яндекс».

Захаваны ў кэшы пошукавіка «Яндекс» акаўнт Анатоля Прымака

Захаваны ў кэшы пошукавіка «Яндекс» акаўнт Анатоля Прымака

Адзін з ужо выдаленых допісаў у стужцы гэтага акаўнта Анатоль Прымак зрабіў 19 студзеня 2017 года. У ім ён змясціў супольны фотаздымак удзельнікаў спартовых спаборніцтваў.

Анатоль Прымак стаіць крайні справа

Як аказалася, гэта быў чэмпіянат па рукапашным баі сярод супрацоўнікаў мінскай міліцыі, ён праводзіўся ў студзені 2017 года. Другое месца ў самай цяжкой вагавой катэгорыі (больш за 90 кг) здабыў баец мінскага АМАПа Анатоль Прымак, пісалі «СБ. Беларусь сегодня» і сайт БФСТ «Дынама». Гэтыя інфармацыйныя рэсурсы падалі і фотаздымкі са згаданага чэмпіянату. Адзін з іх амаль ідэнтычны фота, выкладзенаму Прымаком у сваім акаўнце, толькі зроблены з іншага ракурсу.

Анатоль Прымак крайні справа. Фота: sb.by

Анатоль Прымак крайні справа. Фота: sb.by

Вызначана, што Анатоль Прымак — удзельнік пабліка «Политика| ПМОП «Беркут» оплот спокойствия страны». У траўні 2016 года адміністрацыя гэтага пабліка, каб высветліць, хто сярод яго ўдзельнікаў з’яўляўся байцом «Беркута», змясціла адмысловае апытанне. На яго адказаў і Анатоль Прымак, які пазначыў, што служыць у спецыяльным узводзе АМАПа.

Таксама прозвішча гэтага мікалаеўскага «беркутаўца» фігуравала 6 сакавіка 2020 года ў справе разгляду судом Цэнтральнага раёна Мінска адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста і анархіста Мікалая Дзядка за ўдзел у акцыі «Свабоду палітвязням» 26 лютага гэтага ж года ў Мінску. Прымак быў выкліканы на суд у якасці сведкі разам з іншым супрацоўнікам АМАПа, аднак на пасяджэнне не прыйшоў — нібыта праз хваробу.

Дзмітрый Анцупаў

У поле зроку журналістаў трапіў яшчэ адзін таварыш па службе, экс-баец спецпадраздзялення «Беркут» Дзмітрый Анцупаў. Ён быў выяўлены сярод кантактаў байцоў мікалаеўскага «Беркута», а таксама дзейных супрацоўнікаў паліцыі Украіны, якія пазначылі яго ў якасці свайго калегі.

Нарадзіўся ён у 1975 годзе ў Вольску Саратаўскай вобласці. Пражываў у Мікалаеве. Пасля перамогі рэвалюцыі Годнасці стаў афіцэрам новай спецроты міліцыі, сфарміраванай з колішніх «беркутаўцаў». Меркавана, вясной ці летам 2014 года ўцёк у Беларусь. Служыць у АМАП УУС Мінскага аблвыканкама.

Дзмітрый Анцупаў быў выяўлены і ідэнтыфікаваны на супольных фотаздымках яго таварышаў па службе ў «Беркуце».

У месцы дыслакацыі мікалаеўскага «Беркута». Дзмітрый Анцупаў — першы злева. Фота зробленае не раней за лістапад 2008 года

У месцы дыслакацыі мікалаеўскага «Беркута». Дзмітрый Анцупаў — першы злева. Фота зробленае не раней за лістапад 2008 года. 

Упершыню пра яго як супрацоўніка беларускай міліцыі напісала «СБ. Беларусь сегодня». Публікацыя была прысвечана нарадзе ва УУС Мінскага аблвыканкама, што адбылася ў ліпені 2018 года і была прымеркаваная да падсумавання вынікаў працы абласнога атрада міліцыі асаблівага прызначэння за першае паўгоддзе. Экс-«беркутавец» Дзмітрый Анцупаў ідэнтыфікаваны ў апублікаваным фотаздымку з гэтай нарады.

Дзмітры Анцупаў пазначаны чырвоным колам / sb.by

Дзмітрый Анцупаў пазначаны чырвоным, sb.by.

Апроч гэтага, Дзмітрый Анцупаў быў зафіксаваны ў сюжэце «СТВ» пра здачу іспыту на права нашэння чорнага берэта байцамі АМАПа, які праходзіў 20 лістапада 2019 года. Сюжэт апублікаваны на відэахостынгу YouTube. у эпізодзе з каментаром амапаўца Івана Кудзіна на заднім плане леваруч можна пабачыць чалавека ў цывільным, што разам з іншымі назірае за спарынгам байцоў АМАПа і азіраецца назад, нібы аналізуючы абстаноўку.

Кадр з відэасюжэта тэлеканала «СТВ». Дзмітрый Анцупаў пазначаны чырвоным колам

Кадр з відэасюжэта тэлеканала «СТВ». Дзмітрый Анцупаў пазначаны чырвоным.

Ідэнтыфікацыя Дзмітрыя Анцупава з дапамогай параўнаўчага аналізу выкадроўкі відэасюжэту «СТВ» з фотаздымкамі з яго акаўнтаў сацсетак

Параўнайце выкадроўку відэасюжэту «СТВ» з фотаздымкамі з акаўнтаў сацсетак Дзмітрыя Анцупава. 

Дзмітрый Анцупаў падчас правядзення вучэнняў на блокпосце, красавік 2014 г., Мікалаеў. Фота news.pn

Дзмітрый Анцупаў падчас правядзення вучэнняў на блокпасту, красавік 2014 года, Мікалаеў. Фота news.pn

Колькасць выяўленых байцоў «Беркута» ў Беларусі — не канчатковая, аўтары расследавання абяцаюць апублічыць новыя імёны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0