Заўтра 23 траўня ў ДК Мінскага трактарнага заводу ў закрытым рэжыме адбудзецца пазачарговы з’езд Партыі камуністаў Беларускай.

На з’ездзе плануецца разгляд варыянтаў новай назвы партыі. Толькі 9 з 49 сяброў ЦК прагаласавалі за пакіданне старой.

На дадзены момант існуюць шэсць варыянтаў назвы для ПКБ: «Беларуская партыя левых» (БПЛ), Партыя дэмакратыі і справядлівасці (ПДС), Партыя «Новы курс», Партыя «Радзіма», Партыя «Справядлівасці і народаўладдзе» (ПСН), Партыя «Справядлівы свет».

Мы запыталіся ў лідэра ПКБ Сяргея Калякіна дзеля чаго партыі трэба мяняць назву.

«Так захацелі сябры ПКБ. І я стаўлюся да гэтага вельмі пазітыўна, хаця спачатку аднёсся з насцярогай. Потым аргументы прыхільнікаў пераназвы мяне пераканалі. На жаль, сёння слова «камунізм» не заўсёды станоўча ўспрымаецца ўнутры беларускага грамадства.
Сваю ролю тут адыграла і прапаганда, і часы кіравання КПСС. Апусціўшы слова «камуністычны», мы здымем адзін з бар’ераў для ўступленне ў нашую партыю новых людзей», — кажа С.Калякін.

Разам з тым, лідэр ПКБ падкрэслівае, што

змена назвы не азначае адхіленне ад ранейшых пазіцый і поглядаў арганізацыі.
Самому Калякіну найбольш падабаецца варыянт — Партыя «Справядлівы свет».

Таксама будзе абмеркаванне пытанне даверу да кіраўніцтва партыі і асабіста да Сяргея Калякіна.

«Шэраг сяброў партыі лічыць неэфектыўнай тую палітыку, якое праводзіць кіраўніцтва ПКБ у цэлым і Сяргей Калякін у прыватнасці. Таму мы лічым лагічным, што будзе пастаўленае пытанне аб даверу сённяшняму кіраўніцтву. Калі вотум даверу не будзе аказаны, то трэба будзе праводзіць выбары новага старшыні. Спрэчкі ўнутры партыі — гэта нармальная з’ява, якая ёсць у любой палітычнай сіле. Толькі на могілках існуе адзінства думак.

Не думаю, што можа дайсці да нейкага расколу партыі, але не выключаю, што частка людзей можа выйсці», — кажа С.Калякін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?