Пра гэта інфармуе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй па захворванні на каранавірусную інфекцыю, а таксама ў мэтах своечасовага аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і асобам, кантактным з імі, камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама падрыхтаваны загад ад 3 снежня №632 «Аб спыненні аказання планавай медыцынскай дапамогі ў гарадскіх паліклініках»,

у адпаведнасці з якім з 4 снежня спынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі пацыентаў у амбулаторна-паліклінічных установах», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ўнесены часовыя змены ў рэжым працы гарадскіх паліклінік і забяспечаны прыём выкліку доктара на дом да 18:00.

«Задзейнічаныя для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і тэмпературным пацыентам на прыёме ў паліклініцы і дома ў кантактных брыгадах, а таксама для працы ў кантактных цэнтрах дактары-спецыялісты (неўролагі, рэабілітолагі, фізіятэрапеўты, эндакрынолагі і іншыя дактары-спецыялісты);

у гарадскіх паліклініках забяспечана аказанне экстраннай траўматолага-хірургічнай дапамогі пацыентам.

Акрамя гэтага, арганізаваная поўная занятасць студэнтаў БДМУ, накіраваных у паліклінікі на перыяд ўздыму захворвання на каранавірусную інфекцыю.

На медыка-сацыяльную экспертызу будуць накіроўвацца пацыенты ў перыядзе часовай непрацаздольнасці і асобы працаздольнага ўзросту пры наяўнасці прыкмет інваліднасці;

️Дыспансернае назіранне па цяжарнасці арганізуецца ў гарадскіх паліклініках са скарачэннем наведванняў пацыентамі жаночых кансультацый з улікам індывідуальных фактараў рызыкі па перынатальным і матчыным ускладненнях (унесены карэкціроўкі ў планы вядзення цяжарнасці).

Арганізавана работа школ па падрыхтоўцы да цяжарнасці і родах у анлайн-фармаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0