Грамадства

У Брэсце раптоўна памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі

У Брэсце раптоўна памёр 42-гадовы актывіст Раман Рашэцкі. У яго сям'і засталося чацвёра дзяцей.

Раман Рашэцкі ў цэнтры

«Што дакладна стала прычынай смерці, мы не ведаем. Учора ён быў дома. Жонка пайшла спаць, Рома выйшаў на балкон, дзе было месца для дзяцей: матрац ляжаў, цацкі. Ён прылёг — і ўсё, больш не прачнуўся», — расказаў «Нашай Ніве» блізкі сябар сям’і Данііл.

«Я бачыў цела Рамана: няма ніякіх слядоў збіцця. Але пасля смерці пасінелі губы і рукі — магчыма, прычынай стала сэрца. Але казаць штосьці дакладна можна будзе толькі пасля ўскрыцця», — кажа Данііл.

Рашэцкі далучыўся да грамадска-палітычнага руху за перамены ў 2020 годзе, падтрымаў Сяргея Ціханоўскага і яго праект «Краіна для жыцця».

Першы раз Рашэцкі быў затрыманы 30 жніўня пасля нядзельнага маршу ў Брэсце, атрымаў 15 сутак зняволення. Пасля вызвалення не атрымаў назад свой бел-чырвона-белы сцяг, патрабаваў ад міліцыі вярнуць яго, за што быў затрыманы паўторна.

Апошні раз Рашэцкага затрымлівалі ў мінулую нядзелю, праз тры дні ён выйшаў на свабоду, піша «Брэсцкая газета».

«Ён жа быў вельмі актыўным: выходзіў са сцягам, выказваў сваю палітычную пазіцыю. І апошнім часам не працаваў — не меў магчымасці, бо пастаянна давалі суткі, — кажа Данііл. — Акрамя таго, Рому выпісвалі і кучу штрафаў: я зараз гляджу квітанцыі, там штрафаў на 4 тысячы рублёў з капейкамі.

Рома не меў грошай аплачваць іх. Праз гэта пазаўчора да яго прыехалі апісваць маёмасць — лядоўню, тэлевізар, яшчэ нейкую побытавую тэхніку».

Рашэцкі раней працаваў рыелтарам у агенцтве нерухомасці. Апошні час не меў працы.

Вядома, што Раман быў калісьці судзімы за забойства. «Рома мне тлумачыў гэта: казаў, што прыйшлося ўзяць віну на сябе, каб не далі «групавое» і, адпаведна, большы тэрмін. Ён кляўся, што сам не ўдзельнічаў у забойстве. Але адсядзеў 14 гадоў. Выйшаў даўно, каля 10 гадоў таму», — кажа сябар.

У кватэры Рашэцкага ў Брэсце быў выстаўлены бел-чырвона-белы сцяг

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць