22.05.2009 / 16:54

Паніхіда ў памяць Багдановіча

25 мая (панядзелак) у Свята‑Петра‑Паўлаўскім саборы Мінска ў 13‑30 будзе адслужана паніхіда ў дзень памяці паэта Максіма Багдановіча.

Ужо больш за 10 гадоў брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў праводзіць у гэты дзень заўпакойнае памінанне класіка беларускай літаратуры з удзелам супрацоўнікаў музея М.Багдановіча, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Мінска.

АЗ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру