Рада правоў чалавека ААН у Жэневе 4 снежня прыняла заяву з асуджэннем пераследу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі.

У заяве, якую ад імя 41 дзяржавы агучыў Джуліян Брэйтуэйт, прадстаўнік Вялікабрытаніі ў Радзе правоў чалавека, гаворыцца:

«Мы глыбока занепакоеныя празмерным ужываннем сілы ўладамі супраць журналістаў, у тым ліку паведамленнямі пра катаванні і жорсткае, бесчалавечнае альбо прыніжальнае для годнасці абыходжанне і пакаранне. (…) Пачынаючы з мая, 390 журналістаў паведамілі пра пэўную форму пераследу. Пакаранні журналістаў за тое, што яны выконвалі сваю працу, недапушчальныя, і мы заклікаем Беларусь неадкладна вызваліць усіх затрыманых і зняць з іх усе абвінавачанні».