Здарэнне адбылося каля апоўначы 3 снежня ў доме па вуліцы Ленінградскай, паведамляе 112.by.

Хлопец пайшоў выносіць смецце на дзявятым паверсе, убачыў, што смеццеправод забіты, вырашыў нагамі ліквідаваць затор і ўпаў, даляцеўшы да сёмага паверха.

Там ён захрас, сам выбрацца не змог. Прыехалі ратавальнікі і дасталі хлопца.

Яго агледзелі дактары, з маладым чалавекам усё ў парадку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?