Наталля Качанава на сустрэчы са студэнтамі ўключыла відэа з цытатамі так званага «Плана Далеса».

Вось што прагучала:

«І мы кінем усё, што маем, усё золата, усю матэрыяльную моц на абалваньванне і абдурачванне рускіх людзей. Пасеяўшы ў Расіі хаос, мы непрыкметна падменім іх каштоўнасці на фальшывыя і прымусім іх, рускіх, у гэтыя фальшывыя каштоўнасці верыць. Эпізод за эпізодам будзе разыгрывацца грандыёзная па сваім маштабе трагедыя гібелі самага непакорлівага на зямлі народа, канчатковага, незваротнага згасання яго самасвядомасці».

«План Далеса» — гэта фальшыўка, якая часта тыражуецца расійскімі шавіністычнымі СМІ, міфічны план дзеянняў ЗША супраць СССР. У выглядзе, які цытуецца, ён нідзе не публікаваўся, а англійскі арыгінал яго, здаецца, ніколі не існаваў. Яго прыдумалі ў 1990-я.

Упершыню тэкст «Плана Далеса» быў апублікаваны ў адным з выступаў мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Іаана (Снычова) у газеце «Советская Россія» 20 лютага 1993 года. Мітрапаліт Іаан спасылаўся на гэты план, разам з «Пратаколамі сіёнскіх мудрацоў» у доказ таго, што Захадам вядзецца супраць Расеі «подлая, брудная вайна, добра аплачваная, старанна спланаваная, бесперапынная і бязлітасная»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?