Палітвязню Яўгену Юшкевічу пасля следчых дзеянняў змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яго вызвалілі са следчага ізалятара пасля 10 дзён зняволення. Яўгену інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), у якім статусе ён знаходзіцца цяпер — пакуль невядома.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Нагадаем, былога следчага Яўгена Юшкевіча затрымалі ў Мінску 25 лістапада. Адразу яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. З яго адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0