22.05.2009 / 17:31

Яшчэ адзін ліберальны крок у эканоміцы 4

Урад прапануе знізіць агульную падатковую нагрузку яшчэ на 1,3% ад ВУП. Змены ў падатковае заканадаўства маюць быць унесеныя тэрмінова, ад 1 чэрвеня.

Урад прапануе знізіць агульную падатковую нагрузку яшчэ на 1,3% ад ВУП. Змены ў падатковае заканадаўства маюць быць унесеныя тэрмінова, ад 1 чэрвеня. Плануецца адмяніць абаротны падатак, які адлічваецца ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў, 5-адсоткавы мясцовы збор з продажаў, 3% мясцовага збору са звышпрыбытку на развіццё рэгіёна і на 4% зменшыць падатак на прыбытак.

У якасці кампенсацыі плануецца павялічыць стаўку падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) з 18% да 22%, паведамляе «Інтэрфакс».

Пра ўсё гэта на паседжанні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях — кансультацыйнага органу з удзелам дырэктарату — заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Як мяркуе эканаміст Аляксандр Чубрык, адмена такой колькасці падаткаў варта ацэньваць як дастаткова сур’ёзны крок: «Выглядае, што ўрад усур’ёз задумаўся над пытаннем прыцягнення капіталу».

Падвышэнне ПДВ з 18% да 22% узамен за скасаванне іншых падаткаў падаецца апраўданым крокам,
лічыць эканаміст.

«Летась адмена некаторых падаткаў праходзіла незаўважна для бюджэту, бо страты ад іх адмены з гакам кампенсаваліся звышпрыбыткамі ад дарагой нафты», – кажа А.Чубрык.

Сёлета паступленні ў бюджэт за кошт падаткаў скараціліся на 11% у параўнанні з мінулым годам – з 51 да 40%, і такія страты трэба неяк кампенсаваць.

Акрамя таго, дынаміка ПДВ залежыць ад імпарту, які акурат цяпер пачаў скарачацца, адпаведна пачалі змяншацца паступленні ад выплаты падаткаў на дададзеную вартасць.

«Цэны на імпартныя тавары вырастуць і яшчэ не вядома, як на гэта адрэагуе бізнес, бо ў той жа Расеі ПДВ захоўваецца на ранейшым узроўні» – мяркуе А. Чубрык.

Па яго словах, ініцыятыва ўраду хутчэй за ўсё будзе рэалізаваная, бо ніякіх абавязальніцтваў па ўтрыманні стаўкі ПДВ перад МВФ наша краіна не мае.

Беларусь на вачах ператвараецца ў краіну з вельмі прарынкавым падатковым заканадаўствам. Нагадаем, што ад 1 студзеня быў уведзены адзін з найніжэйшых ў Еўропе лінейны падаходны падатак — 12%.

Сямён Печанко

0
Андрэй / Адказаць
22.05.2009 / 19:23
крок на перад і два назад. падаткі, якія маюць скасаваць сплочвалі ня ўсе кампаніі, а вось ПДВ тычыцца ўсіх. абсалютна ўсіх. Вось з 1-га студзеня падатак для спрошчанай сістэмы падаткаабкладаньня зьменшылі з 10% да 8% (ад выручкі). Гэта быў прагрэсіўны крок. А цяпер гэтае зьмяншэньне нівэлююць падвышэньнем ПДВ на 4%, бо кампанія (ІП) на ССП ня сплочваюць ПДВ і, адпаведна, ня могут яго прымаць у залік. Такім чынам: падатак зьменьшылі на 2% а ўсе ўваходныя кошты павялічацца на 4%. Такая сабе, тыпова беларуская падтрымка малога бізнэсу...
0
Homo habilis / Адказаць
22.05.2009 / 23:04
Нешта біжнешмэны да нас не ломяцца - можа галоўнага Лібэрала баяцца? Ці дыяганальных лібэральчыкаў?
0
Panie Kochanku / Адказаць
23.05.2009 / 06:10
Nu szto skazaci? Toje szto ja praczytau mnie vielmi padabajecca. В чем подвох?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру