Сёння затрымалі дзяўчыну былога следчага СК Яўгена Юшкевіча, які выйшаў з СІЗА на Валадарскага,гэта пацвердзіў Tut.by сам Яўген са слоў адваката.

Па словах адваката, Валерыя Эйсмант была затрыманая Камітэтам дзяржбяспекі каля 17:30. Яе даставілі ў СІЗА на тэрмін да трох сутак.

Па словах Яўгена, яна раней працавала ў пракуратуры, але не з'яўлялася службовай асобай. Ён тлумачыць, што аб працы яны не гаварылі прынцыпова, таму што гэта магло паставіць яе ў небяспечнае становішча. Па яго словах, яны не абмяркоўвалі службовую інфармацыю.

Позна ўвечары Валерыю Эйсмант вызвалілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0