Праваабаронцы паведамляюць, што ў жыхара Магілёва Івана Яршова на балконе вісела бялізна: майкі белага і чырвонага колеру.

Яршоў лічыць, што, магчыма, яго суседка, пажылая жанчына, 2 снежня заўважыла гэтыя майкі на балконе і выклікала супрацоўнікаў міліцыі. Участковы і прадстаўнік Ленінскага РАУС прыбылі да мужчыны і заявілі, што вядзецца адміністрацыйная вытворчасць і ў яе рамках у іх ёсць санкцыя пракурора на агляд памяшкання і канфіскацыю супрацьпраўных рэчаў.

Яршова дапыталі. Пасля супрацоўнікі забралі два ноўтбукі. Аднак майкі канфіскаваныя не былі. Копію пратакола Яршоў на рукі не атрымаў. Аднак яго чакае сустрэча з намеснікам начальніка ААПП Ленінскага РАУС Цімурам Пахоменкам, якая адбудзецца 7 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0