На тэзіс вядучай Настасіі Роўды, што лідарам пратэсту стаў Віктар Бабарыка, які знянацку заявіў, што пойдзе ў прэзідэнты, госць апошняга «Тока» Зміцер Дашкевіч запярэчыў:

— Даражэнькая мая, чалавек, які не ведаў, які ягоны сцяг, не мог быць лідарам для гэтых соцень тысяч, якія выйшлі і ўзнялі сцяг. Яны то казалі: сцяг не трэба! Яны бегалі па Бангалоры і казалі: схавайце іх!

Каб мне хто са штабістаў сказаў: схавай бела-чырвона-белы сцяг — я б мог раскруціцца на пару гадоў. Таму хто лідар?

Давайце сумленна адкажам на гэта пытанне. Хто лідар? Тыя, хто прэтэндуе на палітычнае месіянства і не ведае, што такое Расія, што такое Пуцін і які твой сцяг, ці народ, які выходзіць?

Звычайныя рабацягі з маёй прамзоны ведаюць. Вось у чым парадокс сітуацыі! У мяне кожны панядзелак цяпер паўдня размоваў, хто дзе спыняў вадамёт, адзін кінуўся спыніць, другі развозіць, трэці адбіваў кагосьці ў бусах. І яны ведаюць, што такое сцяг, яны ведаюць, што такое Пуцін, яны ведаюць, што такое саюз з Расіяй. Хто лідар?

На маю думку, лідар сённяшняга дня — гэта Бог, гэта звышнатуральная рэч, якая насуперак законам логікі адбываецца. Лідар — народ, грамадства.

Чытайце таксама: «Дашкевіч вельмі памыляецца наконт Бабарыкі»

 

Увесь выпуск: 

00:00 — што ў выпуску
00:50 — пекла на Акрэсціна
05:25 — чаго баяцца супрацоўнікі Акрэсціна
09:04 — як міліцэйскія начальнікі апынуліся ў камеры побач з Дашкевічам
12:39 — чым кормяць на сутках
13:15 — акт чалавечнасці з боку вертухаяў
16:22 — пра перадачы і валанцёраў
17:30 — колькі даюць вады арыштантам
18:13 — пра работнікаў Акрэсціна, якія збівалі людзей, а цяпер носяць арыштантам ваду
19:57 — што за людзі сядзяць на сутках
26:56 — пра меру магчымасцяў у змаганні
29:18 — ці сукамернікі ведалі, хто такі Дашкевіч
30:06 — як сябе паводзіць з агрэсіўнымі супрацоўнікамі ізалятараў і турмаў
33:33 — як унутрана сябе настройваць у няволі, каб выйсці нязломленым
35:53 — чаму хуткія перамены былі б супраць беларусаў
37:55 — пра маральны выбар, калі патрабуюць сведчыць супраць іншых
40:10 — як адміністрацыі калоній, ізалятараў апускаюць нязручных вязняў
47:34 — пра каставую сістэму
50:24 — як блатныя спрабавалі адгаварыць Дашкевіча ад галадоўкі
51:52 — заходняя і ўсходняя турэмная Беларусь
57:14 — пра развітанне з маці ў часе адседкі
58:48 — што б сказаў суддзям, следчым, пракурорам, якія скралі пяць гадоў жыцця
01:01:04 — пра люстрацыю
01:05:26 — пра статункі з Настай Палажанкай у турме
01:07:37 — чаму стаў цесляром, а не прафесійным палітыкам
01:08:58 — як ставіцца да таго, што дзеці гуляюць у пратэстоўцаў-амапаўцаў
01:10:05 — той жах, які адбываецца на Акрэсціна, — заканамернасць
01:12:41 — у «Паедзем Паядзім» ладзяць святы з нацыянальнай сімволікай
01:14:51 — чаму лідарамі пратэстаў сталі выпадковыя людзі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0