22.05.2009 / 18:12

Шэрагі БАЖ выраслі на 157 чалавек 2

за апошнія тры гады. Пра гэта стала вядома на з’ездзе асацыяцыі незалежных журналістаў, які прайшоў у Мінску 22 мая.

за апошнія тры гады. Пра гэта стала вядома на з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, які прайшоў у Мінску 22 мая. Калі на 2006 год у БАЖ уваходзіла 1008 чалавек, на сёння іх ужо 1165. Палова з іх жыве ў Менску, палова — у рэгіёнах.

Кіраўніцай БАЖ адзінагалосна пераабраная шанаваны лідэр прафесійнага саюзу Жанна Літвіна. Яе намеснікамі сталі Андрэй Бастунец, Андрэй Аляксандраў, Аліна Суравец і Аляксандр Старыкевіч.

З’езд прафесійнай асацыяцыі журналістаў прыняў зварот да прэм’ера Сяргея Сідорскага з заклікам спыніць эканамічную дыскрымінацыю недзяржаўных СМІ і вярнуць у распаўсюд 13 забароненых для «Белсаюздрукаў» выданняў.

У Радзе арганізацыі павялічаная квота рэгіёнаў, у камісію па этыцы ўвайшлі ў тым ліку такія майстры, як Віталь Тарас, Анатоль Гуляеў.

Мікола Бугай

0
Андрэй / Адказаць
22.05.2009 / 19:35
Безальтэрнатыўныя выбары... Да такога нават Лукашэнка не дадумаўся. Зрэшты, нездарма Жанна Мікалаеўна і Аляксандр Рыгоравіч нарадзіліся у адзін день аднаго месяца аднаго года, і практычна адначасова сталі прэзідэнтамі. Ды і метады іх кіраўніцтва у многім падобныя
0
Віктар / Адказаць
23.05.2009 / 00:04
Спадарыня Жана! Шчыра віншую з абраннем. З Вашым імя звязаны спадзяванні беларусаў на аб'ектыўную інфармацыю. Журналісты давяраюць Вам, гуртуюцца вакол БАЖа і гэта лепшае сведчанне заслуг кіраўніка. Здароў'я Вам, сонца. І ружу - прыемнай, сімпатычнай жанчыне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру