Сёньня ў Менску ў пракуратуру былі выкліканыя актывісты моладзевага руху Наста Палажанка й Аляксей Янушэўскі.

Удзень Насьце патэлефанаваў невядомы чалавек, які нават адмовіўся паведаміць сваё прозьвішча й пасаду. Ён патрабаваў ад яе, каб яна ў хуткім часе прыйшла на допыт у пракуратуру Першамайскага раёна г.Менску. На законныя патрабаваньні актывісткі дэмакратычнага руху моладзі аб тым, што тэлефанаваньне не зьяўляецца афіцыйнай павесткай на допыт, незнаёмец адказаў пагрозамі й далей паведаміў, што у такім выпадку ён «будзе размаўляць з бацькамі» Насты.

Пазьней, моладзевы актывіст, Аляксей Янушэўскі быў выкліканы ў пракуратуру Заводзкага раёна г.Менску.

Нагадаем, што на гэтым тыдні ў пракуратуру таксама быў выкліканы актывіст Кірыл Шымановіч.

mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0