У адным з цэхаў ААТ «Гродна Азот» абвалілася частка даху.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 22 мая каля 13 гадзін у цэху гідраксіламінсульфату, які прымяняецца для вытворчасці фотарэагентаў, кінафотаматэрыялаў, лакаў, паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар МНС Віталь Навіцкі.

На плошчы каля 290 квадратных метраў абвалілася частка рабрыстых жалезабетонных пліт двух з сямі пралётаў даху
.

Агульная плошча цэха складае 1.728 квадратных метраў (54 на 32). Меркаваная прычына абрушэння — стомленасць металу.

«Пацярпелых няма. Рабочыя самастойна выйшлі з цэха.

Цяпер ён не працуе, але тэхналагічны працэс не перарываўся», — сказаў В.Навіцкі.

10 студзеня з‑за аварыі на гродзенскай ЦЭЦ‑2 на працягу сямі хвілін былі абясточаныя аб’екты прадпрыемстваў «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?