Днём 6 снежня сотні людзей у Брэсце прыйшлі развітацца з Раманам Рашэцкім, які нечакана памёр у сябе ў кватэры 4 снежня, паведамляе Брэсцкая газета. Людзі прынеслі з сабой чырвоныя і белыя кветкі, у нагах у Рамана паклалі БЧБ-сцяг.

Вядомы брэсцкі актывіст Віталь Казак, які вёў развітальную цырымонію каля дома, быў затрыманы і дастаўлены ў Ленінскі РАУС.

Раман Рашэцкі быў актыўным удзельнікам пратэснага руху ў Брэсце, за што не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Апошні раз з ІЧУ ён выйшаў за два дні да смерці.

Напярэдадні смерці судовыя выканаўцы апісалі маёмасць у яго кватэры па старых даўгах за парушэнне ПДР. Па словах родных, у мужчыны спынілася сэрца: ён лёг спаць і не прачнуўся.

Раману Рашэцкаму было 43 гады. У яго засталіся жонка і чацвёра дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0