Адпаведнае рашэнне прынята 23 мая большасцю дэлегатаў нечарговага, 14-га, з'езда партыі.

За перайменаванне выказаліся 108 дэлегатаў, супраць — 51, пяць чалавек устрымаліся.

Па выніках рэйтынгавага галасавання вызначаны тры варыянты назвы з шасці прапанаваных.

Найбольшую колькасць галасоў набралі назвы Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя «Радзіма».

На працягу лета гэтыя назвы будуць абмяркоўвацца ў партыйных пярвічках.

Рашэнне аб новай назве ПКБ будзе прынята на другім этапе з`езда ў верасні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?