Мэры 80 буйных гарадоў свету падпісалі дэкларацыю, у якой заклікалі грамадства ператварыць галоўныя сусветныя мегаполісы ў «гарады з нізкімі выкідамі вуглякіслага газу». Гэта адбылося Сеўле па завяршэнні саміту самых буйных гарадоў свету, якія ўваходзяць у арганізацыю С40.

Саміт стаў рэпетыцыяй перад снежаньскай канферэнцыяй ААН у Капенгагене. На канферэнцыі мае быць распрацаваная новая міжнародная дамова, якая пасля 2012 г заменіць Кіёцкі пратакол. Дамовай будуць усталяваныя новыя квоты выкіду CO2, у тым ліку і для Беларусі, якая далучылася да дамовы ў 2004 году.

Заснаваў С40 (Climate Leadership Group 40) «чырвоны Кэн» — былы мэр Лондана Кэн Лівінгстан. Яе чальцамі з’яўляюцца 40 найбуйных гарадоў свету — Нью‑Ёрк, Парыж, Берлін, Сеўл, Варшава, Токіо, Масква і інш., а яшчэ 13 гарадоў з’яўляюцца асацыяванымі чальцамі. Сталіца Беларусі ў гэтым спісе пакуль адсутнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?